Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.02.2026

Вечер встречи с выпускниками

   У першую суботу лютага гасцінна расчыніла свае дзверы для выпускнікоў Міжлеская сярэдняя школа. Атмасфера цеплыні і сардэчнасці панавала ва ўтульнай, святочна аформленай актавай зале на працягу ўсяго вечара. Святочны настрой дарылі гасцям самыя таленавітыя вучні школы. Пачуццём любові і адданасці роднай зямлі, любімай навучальнай установе былі прасякнуты верш "На Палессі ёсць Міжлессе", песня "Вёсачка мая" ў іх выкананні. Выпускнікі розных гадоў былі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсаў, гульняў на школьную тэматыку.
  Сустрэча з былымі аднакласнікамі і настаўнікамі пакінула ў душы кожнага часцінку цёплых успамінаў пра школу.

10 лет

15 лет

20 лет

25 лет