Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Белорусские книги – юбиляры, писатели - юбиляры

Беларускія кнігі – юбіляры 2025 года

 

500 гадоў - апошняе вядомае друкаванае выданне Францыска Скарыны «Апостал» (1525)

195 гадоў - парадыйна-сатырычная паэма «Энеіда навыварат» (1830)

115 гадоў - зборнік Я. Купалы «Гусляр» (1910)

115 гадоў - першы зборнік Я. Коласа «Песні жальбы» (1910)

100 гадоў - зборнік К.Крапівы «Крапіва» (1925)

95 гадоў - аповесць Я.Маўра «Палескія рабінзоны» (1930)

90 гадоў - раман К.Чорнага «Трэцяе пакаленне» (1935)

70 гадоў - кнігі казак М.Танка «Ехаў казачнік Бай», «Конь і леў» (1955)

65 гадоў - кніга паэзіі для дзяцей В.Віткі «Казка пра цара Зубра» (1960)

65 гадоў - аповесць В.Быкава «Жураўліны крык» (1960)

65 гадоў - раман І.Мележа «Людзі на балоце» (1960)

60 гадоў - кніга паэзіі для дзяцей В.Віткі «Азбука Васі Вясёлкіна» (1965)

60 гадоў - раман І.Мележа «Подых навальніцы» (1965)

60 гадоў - пенталогія І.Шамякіна «Трывожнае шчасце» (1965)

55 гадоў - аповесць В.Быкава «Сотнікаў» (1970)

55 гадоў - раман І.Пташнікава «Мсціжы» (1970)

55 гадоў - аповесць М.Стральцова «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970)

55 гадоў - аповесць І.Сяркова «Мы – хлопцы жывучыя» (1970)

55 гадоў - раман І.Чыгрынава «Плач перапелкі» (1970)

55 гадоў - зборнік лірыкі Я.Янішчыц «Снежныя грамніцы» (1970)

50 гадоў - зборнік казак У.Дубоўкі «Залатыя зярняты» (1975)

50 гадоў – зборнік Р.Барадуліна «Свята пчалы» (1975)

40 гадоў - раман Н.Гілевіча «Родныя дзеці» (1985)

30 гадоў - зборнік для дзяцей А.Дзеружынскага «Жывая азбука» (1995)

30 гадоў - кніга паэзіі Р.Барадуліна «Евангелле ад мамы» (1995)

30 гадоў - кніга У.Ліпскага «Бацькі і дзеці» (1995)

30 гадоў - кніга прозы для дзяцей У.Ягоўдзіка «Дзівосны карабель: апавяданні пра птушак і жывёл» (1995)

30 гадоў - кніга казак для дзяцей Я.Пархуты «Казкі дзеда Яраслава» (1995)

30 гадоў - кніга П.Місько «Грот Афаліны» (1995)

 

Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2025

 

 СНЕЖАНЬ

895 гадоў з Дня нараджэння Кірыла Тураўскага (каля 1130 – каля 1182 ці пасля 1190), беларускага царкоўнага дзеяча, пісьменніка-прапаведніка, беларускага святога.

555 гадоў з Дня нараджэння Міколы Гусоўскага (1470–1533?), беларускага паэта-гуманіста, асветніка.

535 гадоў з Дня нараджэння Францыска Скарыны (1490?–1551?), беларускага першадрукара, асветніка, гуманіста, пісьменніка, мастака-графіка.

495 гадоў з Дня нараджэння Сымона Буднага (каля 1530–1593), дзеяча беларускай культуры, гуманіста, філосафа, асветніка, рэлігійнага рэфарматара, філолага, паэта.

СТУДЗЕНЬ

16 – 120 гадоў з Дня нараджэння Алеся (Аляксандра) Пальчэўскага (1905–1979), беларускага пісьменніка, перакладчыка.

20 – 70 гадоў з Дня нараджэння Анатоля Зэкава (1955), беларускага паэта, празаіка, сатырыка, гумарыста.

28 – 85 гадоў з Дня нараджэння Леаніда Дайнекі (1940–2019), беларускага пісьменніка, паэта.

ЛЮТЫ

16 – 100 гадоў з Дня нараджэння Івана Навуменкі (1925–2006), народнага пісьменніка Беларусі, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.

20 – 80 гадоў з Дня нараджэння Таісы Бондар (1945–2005), беларускай пісьменніцы, перакладчыцы, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

24 – 90 гадоў з Дня нараджэння Рыгора Барадуліна (1935–2014), народнага паэта Беларусі.

САКАВІК

22 – 105 гадоў з Дня нараджэння Аляксея Пысіна (1920–1981), паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі.

26 – 65 гадоў з Дня нараджэння Віктара Шніпа (1960), беларускага паэта, празаіка, перакладчыка.

КРАСАВІК

16 – 90 гадоў з Дня нараджэння Анатоля Клышкі (1935–2021), беларускага пісьменніка, крытыка, перакладчыка, педагога, складальніка буквароў, заслужанага работніка культуры Беларусі.

МАЙ

11 – 70 гадоў з Дня нараджэння Віктара Праўдзіна (1955), беларускага пісьменніка.

27 – 125 гадоў з Дня нараджэння Уладзіміра Жылкі (1900–1933), беларускага паэта, перакладчыка.

ЧЭРВЕНЬ

3 – 90 гадоў з Дня нараджэння Васіля Зуёнка (1935), беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, літаратуразнаўца.

6 – 75 гадоў з Дня нараджэння Аляксея Дударава (1950–2023), беларускага драматурга, сцэнарыста, тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

24 – 125 гадоў з Дня нараджэння Кузьмы Чорнага (сапр. Мікалай Раманоўскі) (1900–1944), беларускага пісьменніка, перакладчыка.

25 – 120 гадоў з Дня нараджэння Пятруся (Пятра) Броўкі (1905–1980), паэта, празаіка, народнага паэта Беларусі.

27 – 100 гадоў з Дня нараджэння Лідзіі Арабей (1925–2015), беларускай пісьменніцы, аўтара зборнікаў аповесцяў і апавяданняў, у т. л. для дзяцей.

ЛІПЕНЬ

6 – 120 гадоў з Дня нараджэння Пятро (Пятра) Глебкі (1905–1969), беларускага паэта, перакладчыка.

15 – 125 гадоў з Дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі (1900–1976), беларускага паэта, празаіка, перакладчыка.

31 – 75 гадоў з Дня нараджэння Міхася Слівы (сапр. Міхаіл Кавалёў) (1950–1976), беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, крытыка, журналіста.

КАСТРЫЧНІК

10 – 85 гадоў з Дня нараджэння Канстанціна Тарасава (1940–2010), беларускага пісьменніка, аўтара гістарычных, прыгодніцкіх і дэтэктыўных твораў.

14 – 110 гадоў з Дня нараджэння Усевалада Краўчанкі (1915–1961), беларускага пісьменніка, драматурга, перакладчыка.

ЛІСТАПАД

2 – 65 гадоў з Дня нараджэння Алеся Наварыча (сапр. Аляксандр Трушко) (1960), беларускага пісьменніка, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

12 – 105 гадоў з Дня нараджэння Андрэя Макаёнка (1920–1982), драматурга, народнага пісьменніка Беларусі.

26 – 95 гадоў з Дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (1930–1984), беларускага пісьменніка, перакладчыка, крытыка.

СНЕЖАНЬ

8 – 90 гадоў з Дня нараджэння Эдуарда Скобелева (1935– 2017), беларускага пісьменніка, грамадскага дзеяча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

18 – 90 гадоў з Дня нараджэння Ніны Галіноўскай (1935), беларускай пісьменніцы.