Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Музей

Музей дзіцячай творчасці і яго роля

пры выбары вучнямі аб’яднанняў па інтарэсах

Л.М. Сыцэвіч

Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, аг. Міжлессе

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Міжлеская сярэдняя школа”

 

            Музей адыгрывае ключавую ролю ў жыцці сучаснага грамадства. Музей працягвае заставацца тым цэнтрам, які захоўвае культурныя традыцыі, фарміруе ў той ці іншай ступені маральныя каштоўнасці, нарэшце, з'яўляецца паказчыкам развіцця цывілізацыі ў цэлым.

            Школьны музейз'яўляецца формай дадатковай адукацыі дзяцей і выконвае функцыі па развіццю агульнай і дадатковай адукацыі, стварае прадметную і сэнсавую аснову для выхаваўчай дзейнасці, злучае адукацыйную і культурную сферы. 

           Школьны музейдзіцячай творчасці на сучасным этапе закліканы выхоўваць любоў да роднага краю, захоўваць гістарычную памяць народа, знаёміць з дасягненнямі  ў галіне мастацкай творчасці, з паўсядзённым жыццём людзей у мінулым.    

         Праз прастору школьнага музея вучні знаёмяцца з гісторыяй развіцця народных промыслаў роднага краю, а часта самі становяцца ўдзельнікамі стварэння экспазіцыі. Праз азнаямленне з экспанатамі і іх пошук у школьнікаў фарміруецца прадметнае ўяўленне аб мінулым, а ў шэрагу выпадкаў - каштоўнаснае стаўленне да народных мастацкіх промыслаў Беларусі.

            У адукацыйным асяроддзі ствараюцца магчымасці для раскрыцця інтарэсаў і здольнасцей навучэнцаў, што забяспечвае актыўную пазіцыю навучэнцаў у адукацыйным працэсе, іх асобаснае развіццё і самаразвіццё.  

          Асаблівасць школьнага музея ў тым, што для яго работы недастаткова толькі работы кіраўніка музея, важная роля школьнікаў. Інакш кажучы, набор музейных экспанатаў вызначаецца магчымасцямі і энтузіязмам школьнікаў, таму нячаста можна сустрэць прадметы, якія сапраўды ўяўляюць істотную грашовую каштоўнасць. Аднак экспанаты дарагія як памяць, рэліквіі, менавіта таму іх імкнуцца захаваць.  

          З іншага боку, пашыраецца магчымасць асабістага ўкладу навучэнцаў, паколькі мноства экспанатаў знаходзіцца ў блізкім асяроддзі юных і дарослых «музейшчыкаў». Разам з іншымі экспанатамі школьны музей захоўвае памяць пра родную школу: яе гісторыі, выпускніках і настаўніках. Тут выразна прасочваецца роля музея як злучальнага звяна паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй школы. 

        У збіранні экспанатаў асабліва вялікая роля кіраўніка музея, які павінен захапіць школьнікаў і сам знаходзіць крыніцы пашырэння экспазіцыі. 

           Самыя ўдзячныя наведвальнікі - гэта навучэнцы малодшых і сярэдніх класаў, а самыя актыўныя памочнікі (актыў музея) - 5-8 класы. Адзін з напрамкаў прыцягнення школьнікаў да дзейнасці музея - іх удзел у якасці экскурсаводаў. Старшакласнікі вельмі занятыя вучобай і ўдзельнічаюць, як правіла, тыя, чыя цікавасць звязана з развіццём даследчых навыкаў або навыкаў, важных у будучай прафесіі (навуковец, педагог, педагог дадатковай адукацыі, журналіст і інш.).

            Навучэнцы прыцягваюцца да работы школьнага музея па большасці напрамкаў яго дзейнасці. Усё ж найбольшы ўдзел прымаюць члены актыву і Савета музея,  і аб'яднанняў па інтарэсах.

Музей дзіцячай творчасці Дзяржаўнай установы адукацыі “Міжлеская сярэдняя школа” быў створаны ў 1990 годзе (загад №19 ад 10.11.1990г.)  па ініцыятыве адміністрацыі ўстановы адукацыі. Музей спраектаваны і аформлены мастаком-дызайнерам А.М. Чысцяковым.

         Музей размешчаны на другім паверсе Дзяржаўнай установы адукацыі “Міжлеская сярэдняя школа” па адрасе: аг. Міжлессе, вул. Цэнтральная 22, Лунінецкага раёна, Брэсцкай вобласці.

Агульная плошча музея складае 54 м2. Экспазіцыйная плошча – 25м2.

         Колькасць адзінак захоўвання асноўнага фонду – 133.

         У музеі прадстаўлены такія накірункі творчасці, як разьба па дрэву, інкрустацыя саломкай, пап’е-машэ, выпальванне па дрэву, вышыўка, мяккая цацка, вязанне кручком, канструяванне аб’ёмных макетаў станкоў з дрэва і металу, чаканка, кераміка і інш.

         Найбольш цікавымі экспанатамі музея можна лічыць драўляны макет ткацкага станка, макет металічнай ручной сажалкі, макет плуга і вырабы ў тэхніцы чаканка па металу.

         Загадчыкамі музея на працягу яго існавання з’яўляюцца настаўнікі абслугоўваючай працы. На дадзены момант загадчыкам музея, пачынаючы з 2017 года, з’яўляецца настаўнік працоўнага навучання Сыцэвіч Людміла Міхайлаўна (тэл. 8 029 9475906).

         Школьны музей служыць сваім творцам. Тыя, хто ствараюць музей (актыў, настаўнікі, навучэнцы), з'яўляюцца яго "спажыўцамі" і "карыстальнікамі".

Ён інтэграваны ў навучальна-выхаваўчы працэс, звязаны з выкладаннем канкрэтных навучальных дысцыплін і з дадатковай адукацыяй вучняў. У параўнанні з музеямі іншых тыпаў гэтая сувязь найболей цесная і інтэнсіўная.

            У першую чаргу музей - гэта заахвочванне творчай актыўнасці дзяцей, спосаб паляпшэння і паглыблення іх кантактаў з педагогам, сродак узбагачэння навучальнага працэсу.

            Школьны музей-гэта музей, які ствараецца дзецьмі і адначасова для дзяцей.

І самае галоўнае - эфектыўнасць школьнага музея вызначаецца, па-першае, ступенню ўключанасці ў яго працу навучэнцаў (па магчымасці ўсіх, а не толькі членаў актыву музея) і, па-другое, выкарыстаннем яго матэрыялаў у навучальна-выхаваўчым працэсе (не толькі настаўнікамі- энтузіястамі, а ўсім педагагічным калектывам).

Музей дзіцячай творчасці з’яўляецца апорным пунктам, дзе вучні вызначаюцца  з  выбарам аб’яднанняў  па інтарэсах, якія наведваюць у школе на працягу навучальнага года.

У апошні час музей у асноўным папаўняецца работамі вучняў, якія створаны   у аб’яднаннях па інтарэсах, якія дзейнічаюць у школе. Асаблівую цікавасць ў вучняў выклікаюць аб’яднанні па інтарэсах “Чароўная папера” і “Мастацкая творчасць”. Так, напрыклад, да Дня Перамогі выхаванцамі аб’яднання па інтарэсах “Чароўная папера” створаны аб’ёмны танк з папяровых трубачак, які перададзены на пастаяннае захоўванне ў музей.

Вывучаючы экспанаты музея, у дзяцей з’яўляецца жаданне самастойна выканаць той ці іншы выраб.

 Такім чынам, многія вучні ў працэсе экскурсіі не толькі знаёмяцца з вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія ствараліся ў нашай мясцовасці на працягу апошніх трох дзесяткаў гадоў (менавіта на пряцягу гэтага часу існуе школьны музей дзіцячай творчасці), але і паралельна знаёмяцца з рознымі прафесіямі, праяўляюць цікавасці да гісторыі свайго краю, рамёстваў, якія існавалі і працягваюць існаваць на тэрыторыі нашага населенага пункта.

Актывісты школьнага музея з вялікім задавальненнем праводзяць экскурсіі для навучэнцаў школы і для гасцей, якія наведваюць навучальную ўстанову. Усе водгукі гасцей  беражліва захоўваюцца ў кнізе наведвальнікаў школьнага музея.

            У сучасных умовах школьны музей уяўляе сабой адкрытую сістэму супрацоўніцтва паміж дзецьмі, педагогамі і бацькамі. Тут чалавек атрымлівае магчымасць па-новаму зірнуць на звыклыя рэчы, атрымаць карысную інфармацыю з задавальненнем, без неабходнасці завучвання і замацавання атрыманых ведаў.

            На школьны музей ускладзена найважнейшая грамадская місія: праз гісторыка-культурную асвету садзейнічаць духоўна-маральнаму выхаванню, прывіццю разумення агульначалавечых каштоўнасцей і нацыянальных традыцый, эстэтычным адносінам да свету. Эфектыўнасць работы музея залежыць, перш за ўсё, у распрацоўцы форм, метадаў і прыёмаў культурна-адукацыйнай дзейнасці, якія садзейнічаюць павышэнню ўвагі дзяцей да навакольнай рэчаіснасці, дапамагаючы ім выяўляць вакол сябе рэаліі музейнага значэння, рарытэты, шанаваць сапраўдныя рэчы мінулых эпох. 

           Асноўнымі функцыямі школьнага музея з'яўляюцца: прыцягненне моладзі да даследчай, мастацка-эстэтычнай і ахоўнай дзейнасці; фарміраванне маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання. 

           Адукацыйная праца школьнага музея, арыентаваная на дзіцячую аўдыторыю, мае шэраг асаблівасцей, галоўная з якіх - выкарыстанне школьнага музея ў навучальна-выхаваўчым працэсе (незалежна ад профілю).

            У наш час існуюць разнастайныя формы і метады, якія дазваляюць уключыць музейныя матэрыялы ў навучальны працэс. Традыцыйна самымі распаўсюджанымі з'яўляюцца:

            • экскурсіі; 

           • выкарыстанне музейных прадметаў у якасці навучальных дапаможнікаў на ўроках, аб’яднаннях па інтарэсах; 

           • лекцыі з выкарыстаннем музейных прадметаў;

           •самастойная падрыхтоўка паведамленняў, дакладаў навучэнцамі для ўрокаў па заданні настаўніка;

           • праца на базе музея аб’яднанняў па інтарэсах, навуковых таварыстваў;• правядзенне канферэнцый.

            Школьны музей стымулюе самастойную творчую ідаследчую дзейнасцьшкольнікаў. Матэрыялы, прадстаўленыя ў школьным музеі, могуць быць выкарыстаны настаўнікамі практычна ўсіх навучальных дысцыплін.

            Такім чынам, школьны музей дзіцячай творчасці з'яўляецца цэнтрам эстэтычнага выхавання навучэнцаў, дазваляе вучням вызначыцца з аб’яднаннямі па інтарэсах і з карысцю правесці свой вольны час.