"Сапраўдны рыцар Беларусі" - літаратурная гасцёўня, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння У.Караткевіча, праведзена ў Міжлескай сярэдняй школе. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні старшых класаў. Удзельнікі гасцёўні асэнсавалі шматграннасць асобы і таленту У. Караткевіча . Дадзенае мерапрыемства абудзіла цікавасць вучняў да творчасці пісьменніка і беларускай літаратуры, спрыяла выхаванню пачуцця патрыятызму, любові да роднай зямлі, Беларусі, яе багатай і трагічнай гісторыі.





