У ДУА "Міжлеская сярэдняя школа" прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам "Любі, ведаў, шануй роднае слова".
Праграма тыдня была насычаная і разнастайная. Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у конкурснай праграме "ФЭСТ", інтэрактыўнай гульні "Мова родная - мова модная", конкурсе крыжаванак "Думай актыўна, жыві пазітыўна ", гульні-спаборніцтве " Павуціна", турніры знаўцаў "Таямніцы роднай мовы".
Былі арганізаваны выстава " Жанчыны-сучасніцы", радыёвыпуск "І песню родную люблю я", альманах " Беларускія паэты пра роднае слова", прагляд відэаролікаў "Роднае, сваё".
Усе мерапрыемствы выклікалі жывую цікавасць у школьнікаў, а найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі ўзнагароды.


