З 19 верасня па 23 верасня у школе прайшоў тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
На працягу тыдня вучні актыўна прымалі ўдзел у марафоне “Мова родная- мова модная!”, дзе спявалі песні на беларускай мове. Для вучняў быў арганізаваны радыёвыпуск “Чытаем вершы пра родную мову” . Настаўнікі аформілі выставу “Сэрцам роднага слова краніся”. Вучні пачатковай школы ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Пад небам сінім”.






